Беларуская Служба

Камітэт Еўрапарламента падтрымлівае павышэнне пошлін для Расіі і Беларусі

15.05.2025 15:33
 Калі Еўрапарламент прагаласуе за павялічаныя пошліны ўступяць у сілу з 1 ліпеня.
Будынак Еўрапарламента ў Бруселіwww.europarl.europa.eu

Камітэт Еўрапарламента падтрымлівае высокія тарыфы на ўгнаенні і сельгаспрадукцыю з Расіі і Беларусі. Дэпутаты Еўрапарламента ад Камітэта па міжнародным гандлі прынялі прапанову еўрадэпутата ад Латвіі і члена Еўрапейскай народнай партыі Інэсэ Вайдэрэ. Цяпер дакумент будзе накіраваны на зацвярджэнне ў Еўрапарламент.

Раней амбасадары краін Еўрасаюза далі згоду на забаронныя тарыфы. Тарыфы былі прапанаваныя Еўракамісіяй у канцы студзеня. Калі Еўрапарламент прагаласуе за павялічаныя пошліны ўступяць у сілу з 1 ліпеня.

Тарыфы ЕС удараць па даходах ад расійскага экспарту і прычыняцца да абмежавання крыніц фінансавання вайны супраць Украіны. Мыты таксама дапамогуць знізіць залежнасць ЕС ад імпарту з Расіі і Беларусі. Імпарт, асабліва ўгнаенняў, робіць ЕС уразлівым для шантажу з боку абодвух рэжымаў і стварае пагрозу для харчовай бяспекі Супольнасці.

Пошліны маюць і дадатковае значэнне — яны закліканыя падтрымаць вытворчасць угнаенняў у краінах ЕС, а Польшча з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў угнаенняў. Еўракамісія запэўнівае, што будзе прымаць меры, каб фермеры ЕС не пацярпелі ад павышэння мытаў на расійскія і беларускія ўгнаенні і абяцае кампенсацыі для змякчэння патэнцыйнага росту коштаў сельскагаспадарчай справы.

IAR/яс