Беларуская Служба

Урад Нідэрландаў раіць сабраць наяўныя грошы на выпадак адключэння электраэнергіі

25.05.2025 18:19
70 еўра на дарослага і 30 еўра на дзіця — столькі наяўных грошай на тры дні павінна быць у галандцаў на выпадак адключэння электрычнасці.
.
.Shutterstock/Kamil Zajaczkowski

Урад і фінансавыя ўстановы параілі жыхарам Іспаніі вырашыць пытанні фінансавання пасля адключэння электраэнергіі.

Фінансавыя ўстановы і спажывецкія арганізацыі мяркуюць, што галандцам варта падрыхтавацца да надзвычайных сітуацый, у якіх нельга будзе разлічвацца карткай у касе на працягу 72 гадзін, банкаматы перастануць працаваць або інтэрнэт-банкінг будзе недаступны.

Лепш за ўсё мець банкноты і манеты невялікіх наміналаў. Гэтага павінна хапіць на пакрыццё выдаткаў на неадкладныя пакупкі, такія як прадукты харчавання, лекі і транспарт.

Міністр абароны ў мінулым годзе заявіў, што Нідэрланды павінны падрыхтавацца да ўсіх ваенных сцэнарыяў з-за пагрозы з боку Расіі. Ён таксама звярнуў увагу на неабходнасць наяўных грошай.

ІАR/вх