«Калі гаворка ідзе пра бяспеку Амерыкі, Злучаныя Штаты не будуць цярпець эксплуатацыю амерыканскіх універсітэтаў або крадзеж амерыканскіх даследаванняў, інтэлектуальнай уласнасці і тэхналогій для павелічэння ваеннай моцы (Кітая), збору разведвальных дадзеных або заглушэння голасу апазіцыі», — сказала Брус.
Прэс-сакратарка адмовілася паведаміць, колькі кітайскіх студэнтаў пацярпіць ад новага плана «інтэнсіўнай» адмены віз, абвешчанага на гэтым тыдні, але запэўніла, што чыноўнікі ўважліва разгледзяць справу любога, хто «лічыцца пагрозай або праблемай для краіны».
Дзяржаўны сакратар Марка Рубіа, абвяшчаючы аб пераглядзе студэнцкіх віз, заявіў, што гэта будзе тычыцца людзей, звязаных з Камуністычнай партыяй Кітая або якія вучацца ў крытычна важных галінах.
Адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа на гэтым тыдні загадала амерыканскім дыпламатычным місіям за мяжой прыпыніць новыя сустрэчы з замежнікамі, якія падаюць заяўкі на атрыманне студэнцкіх віз па праграмах абмену.
PAP/вх