Беларуская Служба

Еўракамісія дала Балгарыі зялёнае святло на еўра

04.06.2025 18:43
Рашэнне аб увядзенні еўра стала другім важным крокам Сафіі цягам года на шляху да інтэграцыі краіны ў ЕС – у студзені Балгарыя стала паўнапраўным членам Шэнгенскай зоны.
Балгарыя на карце Еўропыфота: shutterstock.com/LIDERO

Еўрапейская камісія дала Балгарыі зялёнае святло на ўступленне ў еўразону 1 студзеня 2026 года. Гэта стане другім значным крокам краіны за год на шляху да поўнай інтэграцыі ў Еўрапейскі Саюз.

Еўракамісія, якая сабралася 4 чэрвеня для прыняцця рашэння па гэтым пытанні, заявіла, што Балгарыя адпавядае чатыром намінальным крытэрам, якія выкарыстоўваюцца для ацэнкі гатоўнасці краіны ўвесці еўра.

Рада Еўрапейскага Саюза прыме канчатковае рашэнне аб прыёме Балгарыі ў еўразону на аснове меркаванняў Еўракамісіі і Еўрапейскага цэнтральнага банка, а таксама абмеркаванняў з Еўрагрупай і Еўрапейскай радай.

Рашэнне аб увядзенні еўра стала другім важным крокам Сафіі цягам года на шляху да інтэграцыі краіны ў ЕС – у студзені Балгарыя стала паўнапраўным членам Шэнгенскай зоны.

вс