Сёння апошні дзень бязмытнага гандлю паміж Еўрапейскім Саюзам і Украінай, які быў уведзены пасля нападу Расіі на Украіну. Пачынаючы з заўтрашняга дня, гандаль вернецца да ўзроўню, які быў да пачатку вайны, гэта значыць з абмежаваннямі і квотамі.
Бязмытны гандаль з ЕС дапамог Украіне пасля пачатку вайны. Расія блакавала парты Чорнага мора і перашкаджала экспарту ўкраінскіх тавараў. Аднак праз некаторы час прапанова ЕС пачала выклікаць супраціўленне з боку фермераў у прыфрантавых краінах, у тым ліку ў Польшчы, бо танныя ўкраінскія прадукты харчавання запаўнялі рынкі. Бязмытны гандаль заканчваецца сёння апоўначы, а абмежаванні вяртаюцца з заўтрашняга дня.
Новае гандлёвае пагадненне паміж ЕС і Украінай павінна быць заключана не пазней за канец года.
IAR/ав