Беларуская Служба

Германіі патрэбна да 60 тысяч новых салдат

05.06.2025 15:00
Германія дасягнула парога НАТА ў два працэнты ВУП па выдатках на абарону толькі ў мінулым годзе.
  ( )
Борыс Пісторыус (у цэнтры) PAP/EPA/OLIVIER MATTHYS

Германіі патрэбна да 60 тысяч новых салдат, ацаніў міністр абароны краіны. Калі б планы Борыса Пісторыуса былі рэалізаваны, гэта азначала б павелічэнне нямецкай арміі на адну траціну. Міністры абароны краін НАТА абмяркоўваюць у Бруселі планы і патрэбы Альянсу.

Улічваючы пагрозу з боку Расіі, краіны НАТА абмяркоўваюць павелічэнне выдаткаў на абарону і павелічэнне колькасці армій. Адсюль і заява Борыса Пісторыуса.

«На 50-60 тысяч салдат больш, чым нам зараз патрэбна ў нашых узброеных сілах. Зазіраючы ў будучыню, асновай для павелічэння колькасці будуць лагістычныя магчымасці. Таму я паўтару, што пакуль нам не патрэбна абавязковая вайсковая служба, бо ў нас няма дастаткова месца для новых салдат у казармах і сістэме падрыхтоўкі. Мы павінны спачатку над гэтым папрацаваць», — заяўляе міністр абароны Германіі.

Германія дасягнула парога НАТА ў два працэнты ВУП па выдатках на абарону толькі ў мінулым годзе. Павелічэнне адбылося пасля агрэсіі Расіі супраць Украіны. У той час таксама былі ўведзены планы па павелічэнні колькасці арміі. Аднак пакуль што колькасць 180 тысяч салдат не павялічана да запланаваных двухсот тысяч.

ав