Беларуская Служба

Парламент Славакіі прыняў рэзалюцыю, якая абавязвае ўрад не падтрымліваць санкцыі супраць Расіі

05.06.2025 17:56
Аўтары законапраекта сцвярджалі, што абмежаванні спрыяюць росту цэн на энерганосьбіты ў Славакіі.
Роберт Фіца и Джорджыя Мелоні PAP/EPA/RICCARDO

Славацкі парламент у чацвер прыняў рэзалюцыю, якая абавязвае ўрад Роберта Фіца не галасаваць у міжнародных арганізацыях за новыя санкцыі і гандлёвыя абмежаванні супраць Расіі. Аўтары законапраекта сцвярджалі, што абмежаванні спрыяюць росту цэн на энерганосьбіты ў Славакіі.

Рэзалюцыя абавязвае членаў кабінета міністраў прасоўваць меры, накіраваныя на стабілізацыю энергетычнага рынку і абарону стратэгічных інтарэсаў славацкай эканомікі. Законапраект быў падрыхтаваны кааліцыйнай Славацкай нацыянальнай партыяй (СНС).

За галасаваннем з трыбуны для гасцей назіралі, сярод іншых, ініцыятары петыцыі аб правядзенні рэферэндуму аб зняцці санкцый супраць Расіі. Прэзідэнт Петэр Пелегрыні палічыў пытанне, сфармуляванае аўтарамі гэтай петыцыі, незразумелым і такім, што не адпавядае юрыдычным патрабаванням.

Славакія, як дзяржава-член Еўрапейскага Саюза, у маі ўхваліла 17-ы пакет абмежаванняў супраць Масквы. Яго прыняцце рэзка раскрытыкаваў, сярод іншых, старшыня СНС Андрэй Данко. Прэм'ер-міністр Фіца, які не з'яўляецца прыхільнікам санкцый, заявіў свайму партнёру па кааліцыі, што Браціслава не будзе парушаць адзінства ЕС, пакуль абмежаванні не будуць пагражаць інтарэсам Браціславы.

PAP/ав