15 чэрвеня актывісты, узброеныя вадзянымі пісталетамі, якія выступаюць супраць празмернага турызму, правядуць чарговы мітынг у іспанскай Барселоне.
«15 чэрвеня турыстам у Іспаніі варта быць асцярожнымі і пакласці ў сумку сухі ручнік. Адна з вядучых антытурыстычных арганізацый горада абвясціла пра новы пратэст з выкарыстанне вадзяных пісталетаў», – паведамляе выданне Mirror.
Арганізатары абяцаюць «парушыць турыстычную нармальнасць», а галоўным інструментам пратэсту стануць дзіцячыя вадзяныя пісталеты. Ініцыятары акцыі пратэстуюць супраць празмернага турыстычнага руху ў Барселоне, зазначаючы, што турыстычная індустрыя «несумяшчальная з жыццём».
Штогод Барселону наведвае больш за 14 млн турыстаў. Мэрыя таксама плануе абмежаваць турыстычны рух, абгрунтоваючы гэта тым, што вялізная колькасць турыстаў – перашкода ў нармальным функцыянаванні горада.
вс