Беларуская Служба

Краіны НАТА дамовіліся выдзяляць 5% свайго ВУП на абарону

23.06.2025 10:04
Раней супраць павелічэння выдаткаў на абарону да 5% ВУП выступала Іспанія, але, як паведамляюць сусветныя СМІ, афіцыйны Мадрыд удалося пераканаць змяніць сваю пазіцыю.
У Гаазе перад самітам НАТА прадпрынятыя надзвычайныя сродкі бяспекі PAP/EPA/REMKO DE WAAL

Краіны НАТА прынялі заяву да саміту, у якім вызначылі мэту да 2035 года павялічыць штогадовыя выдаткі на абарону і бяспеку да 5% ВУП.

Заяву падтрымалі ўсе 32 члены пакту. Яна стане афіцыйнай пасля зацверджання на саміце ў Гаазе ў сераду.

Саюзнікі дасягнулі згоды па выдатках за некалькі дзён да сустрэчы ў вярхах альянсу.

Кансэнсус у НАТА па павышэнні абаронных расходаў да 5% ВУП можна лічыць перамогай Дональда Трампа, які месяцамі патрабаваў ад саюзнікаў абавязацца павысіць абаронныя выдаткі да гэтага паказчыка.

Раней супраць павелічэння выдаткаў на абарону да 5% ВУП выступала Іспанія, але, як паведамляюць сусветныя СМІ, афіцыйны Мадрыд удалося пераканаць змяніць сваю пазіцыю.

Саміт НАТА адбудзецца ў нідэрландскай Гаазе ў аўторак і сераду – 24-25 чэрвеня. Удзел у сустрэчы прымуць 45 лідараў дзяржаў і кіраўнікоў урадаў, 90 міністраў і каля 8 тыс. удзельнікаў і журналістаў.

У Гаазе перад самітам прадпрынятыя надзвычайныя сродкі бяспекі. Да забеспячэння бяспекі прыцягнута 27 тыс. паліцэйскіх, што складае палову нідэрландскай паліцыі, і 5 тыс. вайскоўцаў.

На арганізацыю мерапрыемства Нідэрланды ўжо выдаткавалі больш за 183 млн еўра.

вс