Беларуская Служба

Канфлікт на Блізкім Усходзе будзе дамінаваць на саміце НАТА – эксперт

24.06.2025 09:44
Хоць асноўнай тэмай саміту альянсу павінны быць выдаткі на абарону, то на сустрэчы дамінаваць будзе эскалацыя канфлікту на Блізкім Усходзе.
Сёння ў Гаазе пачынаецца саміт НАТАPAP/EPA/ROBIN VAN LONKHUIJSEN

Канфлікт на Блізкім Усходзе будзе дамінаваць на саміце НАТА, які пачынаецца сёння ў Гаазе. Нагадваем, Ізраіль і Іран пагадзіліся на 12-гадзіннае спыненне агню, пра што раніцай у сацсетках паведаміў прэзідэнт Дональд Трамп.


Амерыканіст з Ягелонскага ўніверсітэта прафесар Радаслаў Рыбкоўскі(Radosław Rybkowski) лічыць, што эскалацыя канфлікту на Блізкім Усходзе будзе больш цікавіць лідараў дзяржаў-членаў альянсу, чым выдаткі на абарону:

- У сітуацыі, калі найважнейшы член альянсу заангажаваўся ў ваенныя дзеянні, то гэта стане галоўнай тэмай перамоваў. Перш за ўсё, гаворка ідзе пра тое, каб пазнаёміць астатніх членаў альянсу з сітуацыяй.

Гэта будзе першы саміт НАТА для Дональда Трампа падчас ягонага другога тэрміну прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. Прафесар Рыбкоўскі адзначае, што спосаб дзеянняў ЗША ў ізраільска-іранскім канфлікце сведчыць пра стаўленне амерыканскага лідара да НАТА:

- Факт, што хутчэй за ўсё, не ўсе хаўруснікі ведалі пра тое, што ЗША плануюць удзельнічаць у такой аперацыі, гэта доказ стаўлення прэзідэнта ЗША да НАТА. НАТА павінна служыць рэалізацыі асноўных мэтаў палітыкі Дональда Трампа.

Саміт НАТА ў Гаазе працягнецца да заўтра. У ім хутчэй за ўсё прыме ўдзел таксама прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. З працоўным візітам для ўдзелу ў саміце НАТА ў Нідэрланды прыбыла таксама дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская.

IAR/аз

Іран запусціў у бок Ізраіля чарговыя ракеты

14.06.2025 07:45
У ноч на 13 чэрвеня ізраільская авіяцыя нанесла ўдары па ядзерных аб’ектах і вайсковых базах Ірана.

Канфлікт паміж Ізраілем і Іранам аказаў лагодны ўплыў на рынак паліва ў Польшчы

17.06.2025 13:01
Хоць зараз сітуацыя стабілізуецца, то цэны на паліва на некаторых аўтазапраўках у Польшчы могуць павялічыцца.