Палітыкі з абедзвюх амерыканскіх партый патрабуюць тлумачэнняў прычын прыпынення адміністрацыяй Дональда Трампа паставак некаторых відаў боепрыпасаў ва Украіну. Белы дом і Пентагон не адказалі на пытанні аб тым, ці будуць пастаўкі адноўлены і калі.
Дэмакраты ў Кангрэсе папярэджваюць, што рашэнне спыніць пастаўкі боепрыпасаў ва Украіну можа мець сурʼёзныя наступствы.
«Гэтыя дзеянні, безумоўна, прывядуць да гібелі многіх украінскіх вайскоўцаў і мірных жыхароў», – сказала Марсі Каптур.
Кангрэсмен-рэспубліканец Браян Фіцпатрык заявіў, што ЗША маюць магчымасць задавальняць свае ўласныя патрэбы ў абароне, адначасова падтрымліваючы хаўруснікаў.
Прэс-сакратар Дзярждэпартамента Тэмі Брус не змагла адказаць на пытанні аб абʼёме затрыманай дапамогі. Нашы «абавязацельствы не змяніліся, але яны будуць грунтавацца на тым, што лепш для Амерыкі», – сказала яна.
Паводле звестак амерыканскіх СМІ, прыпыненая ваенная дапамога Украіне ўключае тысячы боепрыпасаў, у тым ліку ракеты Patriot, артылерыйскія снарады 155-мм, ракеты Hellfire, ракеты HIMARS і ракеты Stinger.
IAR/аз