Беларуская Служба

«Гэта можа мець сур'ёзныя наступствы», – амерыканскія палітыкі пра прыпыненне паставак зброі для Украіны

03.07.2025 09:02
Паводле звестак амерыканскіх СМІ, прыпыненая ваенная дапамога Украіне ўключае тысячы боепрыпасаў.
 -
Капітолій - сядзіба Кангрэса ЗШАAutorstwa Architect of the Capitol - aoc.gov, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7531712

Палітыкі з абедзвюх амерыканскіх партый патрабуюць тлумачэнняў прычын прыпынення адміністрацыяй Дональда Трампа паставак некаторых відаў боепрыпасаў ва Украіну. Белы дом і Пентагон не адказалі на пытанні аб тым, ці будуць пастаўкі адноўлены і калі.

Дэмакраты ў Кангрэсе папярэджваюць, што рашэнне спыніць пастаўкі боепрыпасаў ва Украіну можа мець сурʼёзныя наступствы.

«Гэтыя дзеянні, безумоўна, прывядуць да гібелі многіх украінскіх вайскоўцаў і мірных жыхароў», – сказала Марсі Каптур.

Кангрэсмен-рэспубліканец Браян Фіцпатрык заявіў, што ЗША маюць магчымасць задавальняць свае ўласныя патрэбы ў абароне, адначасова падтрымліваючы хаўруснікаў.

Прэс-сакратар Дзярждэпартамента Тэмі Брус не змагла адказаць на пытанні аб абʼёме затрыманай дапамогі. Нашы «абавязацельствы не змяніліся, але яны будуць грунтавацца на тым, што лепш для Амерыкі», – сказала яна.

Паводле звестак амерыканскіх СМІ, прыпыненая ваенная дапамога Украіне ўключае тысячы боепрыпасаў, у тым ліку ракеты Patriot, артылерыйскія снарады 155-мм, ракеты Hellfire, ракеты HIMARS і ракеты Stinger.

IAR/аз

Часовага паверанага ў справах ЗША выклікалі ў МЗС Украіны з нагоды ўзбраення

02.07.2025 16:20
Вашынгтон сёння абвясціў аб прыпыненні паставак ракет Patriot і HIMARS ва Украіну.