Беларуская Служба

Мерц: Украіна наўрад ці ўвойдзе ў ЕС да 2034-га года

19.07.2025 11:29
Канцлер Нямеччыны Фрідрых Мерц заявіў, што сумняваецца ва ўступленні Украіны ў Еўрапейскі Саюз да завяршэння наступнага бюджэтнага перыяду, які будзе доўжыцца да 2034 года.
Kanclerz Niemiec Friedrich Merz
Kanclerz Niemiec Friedrich MerzPAP/EPA/CLEMENS BILAN

Фрідрых Мерц адзначыў, што для Германіі найвышэйшым прыярытэтам з'яўляюцца намаганні, каб поўнамаштабная вайна Расіі завяршылася, пасля чаго будзе ісці размова пра адбудову Украіны.

Ён пацвердзіў, што працэс адбудовы будзе звязаны з працэсам, у выніку якога Украіна зможа стаць членам Еўрапейскага Саюза, «але на гэта пойдзе некалькі гадоў».

Мерц таксама сказаў, што пакуль Украіна будзе пад нападамі, уступленне ў ЕС у любым выпадку немагчымае.

У праекце доўгатэрміновага бюджэту Еўрапейскага Звязу на 2028-2034 гады, які раскрытыкавала Нямеччына, на падтрымку Украіны запланавана 100 млрд еўра.

Калі Украіна ўступіць у ЕС 2034 года, то бюджэт з 100 млрд еўра дапамогі для Украіны будзе перагледжана.

Паводле Reuters/вх