На яго думку, Пекін і Масква могуць нанесці ўдар адначасова і скаардынавана. Калі кітайскі лідар Сі Цзіньпін вырашыць распачаць ваенныя дзеянні супраць Тайваня, ён, «верагодна, узгадніць іх з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным, што стварае магчымасць глабальнага канфлікту», — заявіў Грынкевіч падчас абароннай канферэнцыі ў Вісбадэне (Германія), дзе знаходзіцца Камандаванне НАТА па садзейнічанні бяспецы і падрыхтоўцы Узброеных сіл Украіны.
— Для мяне гэта азначае, што абедзве гэтыя рэчы могуць адбыцца адначасова, — дадаў генерал, якога цытуе Bild. Грынкевіч дадаў, што «2027 год можа стаць патэнцыйна крызісным годам». «Нам спатрэбіцца зброя, абсталяванне і боепрыпасы, якія мы можам атрымаць, каб быць гатовымі», — падкрэсліў камандуючы НАТА ў Еўропе.
Паводле звестак «Bild», ва ўрадавых колах Берліна таксама расце страх, што Расія можа неўзабаве напасці на адну з меншых краін НАТА, бо — таксама паводле іх уласных заяў — краіны Альянсу дасягнуць сур'ёзных абарончых магчымасцей толькі ў 2029 годзе.
Паводле высноў газеты, некаторыя міністры ўрада Фрыдрыха Мерца чакаюць, што расійская ваенная правакацыя можа адбыцца ў 2027 годзе.
PAP/вх