Беларуская Служба

«Ізраіль імкнецца да «канчатковага вырашэння» палестынскага пытання»

22.07.2025 15:46
За апошнія 20 месяцаў у Сектары Газа было забіта больш за 58 тыс. чалавек. Амаль кожная трэцяя ахвяра – гэта дзеці.
   .  , 20  2025
Палестынскія ахвяры ізраільскіх абстрэлаў. Сектар Газа, 20 ліпеня 2025 года PAP/EPA/MOHAMMED SABER

Ізраіль імкнецца да «канчатковага вырашэння» палестынскага пытання, заявіў прафесар Факультэту міжнародных адносін Беластоцкага ўніверсітэту Даньель Бацькоўскі.

Учора 93 чалавекі загінулі і дзясяткі атрымалі раненні пасля таго, як ізраільскія войскі адкрылі агонь па палестынцах, якія чакалі гуманітарнай дапамогі ў Сектары Газа. Больш за 20 краін Еўрасаюза, у тым ліку Польшча, выказалі пратэст супраць удараў па мірным палестынскім насельніцтве, але заклік не прынёс вынікаў.

Даньель Бацькоўскі сказаў Польскаму радыё, што палітыка Ізраіля ў дачыненні да палестынцаў становіцца ўсё больш жорсткай.

- Загады, якія атрымала ізраільская армія, хутчэй за ўсё не будуць адмененыя. Ізраіль вядзе палітыку, якую можна назваць «канчатковым вырашэннем» палестынскага пытання ў Сектары Газа. Гэта страшна! Падзеі сведчаць паказваюць, якія пагрозы нясе саюз крайніх партый, што падтрымліваюць прэм'ера Нетаньяху.

Прафесар Даньель Бацькоўскі зазначыў, што рэакцыя Ізраіля на тэракт ХАМАСу ў кастрычніку 2023 года перакрочыў межы абароны яўрэйскай дзяржавы.

За апошнія 20 месяцаў у Сектары Газа было забіта больш за 58 тыс. чалавек. Амаль кожная трэцяя ахвяра – гэта дзеці.

вс