Беларуская Служба

Усё больш аўстрыйскіх рэстаранаў усталёўваюць абмежаванні па часе для сваіх гасцей

11.08.2025 12:57
Дзве гадзіны – гэта абмежаванне па часе ў большасці рэстаранаў Зальцбурга ў Аўстрыі.
.
.stevepb/pixabay.com/CC0

Гэтае рашэнне асабліва папулярна ў Зальцбургу. Прычынай такіх рашэнняў з'яўляецца стаўленне кліентаў, якія, праводзячы гадзіны ў рэстаране, часта блакуюць доступ іншым людзям.

Дзве гадзіны – гэта абмежаванне па часе ў большасці рэстаранаў Зальцбурга ў Аўстрыі. Гэта абмежаванне звязана з пачаткам фестывальнага сезона. У папярэднія гады здараліся сітуацыі, калі госці «заседжваліся» і тым самым блакіравалі месцы, забраніраваныя наступнымі кліентамі. У крайніх выпадках новым гасцям даводзілася чакаць столік да некалькіх дзясяткаў хвілін. Каб пазбегнуць гэтага, рэстаратары вырашылі ўсталяваць абмежаванне па часе ў дзве гадзіны.

Уладальніца рэстарана ў Зальцбургу Элізабэт Грубер у інтэрвʼю тэлеканалу ORF прызналася, што госці разумеюць рашэнне ўладальнікаў бізнесу, і пакуль што яна не сутыкнулася з якой-небудзь крытыкай гэтага рашэння.

«Па сутнасці, уладальніку проста трэба зарабляць грошы. Бываюць часы, калі шматлюдна, а бываюць часы, калі меншлюдна», – сказала Грубер, дадаўшы, што найважнейшым крытэрыем зʼяўляецца камфорт кліентаў, бо яны ведаюць, што іх забраніраваны столік будзе гатовы, калі яны прыйдуць.

ав