Забарона на рух паветраных суднаў у вызначанай зоне будзе дзейнічаць як мінімум да 1 кастрычніка.
Рашэнне было прынята «з улікам сітуацыі з бяспекай і пагроз для грамадства», – заявілі ў літоўскім міністэрстве.
У сувязі з вучэннямі міністэрства прызнае «рызыку для грамадзянскай авіяцыі, якая ўзнікае ў выніку парушэнняў паветранай прасторы беспілотнымі лятальнымі апаратамі, а таксама неабходнасць стварэння неабходных умоў для выканання Узброенымі сіламі Літвы задач, вызначаных законам, у мірны час у адказ на такія і падобныя парушэнні паветранай прасторы».
Забарона на пралёты паветраных суднаў над часткай памежнай зоны будзе дзейнічаць да 1 кастрычніка. Паводле звестак міністэрства, забарона можа быць падоўжана, «калі пагроза з боку беспілотных лятальных апаратаў у паветранай прасторы Літвы не зменшыцца».
Нядаўна паведамлялася пра два выпадкі парушэння паветранай прасторы беспілотнікамі, якія ляцелі з Беларусі. У пачатку ліпеня беспілотнік заляцеў у Літву з Беларусі каля закрытага памежнага пункта ў Шумску, прыкладна за кіламетр ад мяжы. Праз некалькі тыдняў у беспілотніку, які разбіўся на палігоне Гайжунай у цэнтральнай Літве, была выяўлена выбуховая прылада.
Беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2025» запланаваны на перыяд з 12 па 16 верасня. Паводле слоў намесніка міністра абароны Літвы Томаша Гадляўскаса, у вучэннях прымуць удзел не больш за 30 000 салдат – ад 6 000 да 8 000.
PAP/вх