Беларуская Служба

Славакія і Венгрыя патрабуюць рэакцыі Бруселя пасля атакі Украіны на нафтаправод «Дружба»

22.08.2025 11:29
Пасля серыі ўкраінскіх нападаў на нафтаправод «Дружба» Славакія і Венгрыя патрабуюць дзеянняў ад Еўрапейскай камісіі.
Ілюстрацыя Фота: shutterstock.com/Aliaksandr Kushner

У лісце, адрасаваным кіраўніку ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Каі Калас і камісару па энергетыцы Дэну Ёргенсену, абедзве дзяржавы падкрэсліваюць, што перабоі з пастаўкамі нафты пагражаюць іх энергетычнай бяспецы.

Паводле ўладаў Браціславы і Будапешта, нафта не будзе паступаць па нафтаправодзе «Дружба» як мінімум пяць дзён пасля апошняга абстрэлу. Славакія і Венгрыя патрабуюць ад Еўрапейскай камісіі выканання сваіх папярэдніх абавязацельстваў па абароне ключавой энергетычнай інфраструктуры і забеспячэнні бяспекі паставак. Адначасова яны звяртаюць увагу на разыходжанне паміж заявамі Бруселя і адсутнасцю рэакцыі на дзеянні Кіева.

Аператар славацкага ўчастка нафтаправода «Дружба» заявіў, што пастаўкі былі перапыненыя вечарам 21 жніўня. Украінская армія нанесла ўдар па інфраструктуры ўжо трэці раз за апошнія дні. На гэты раз мэтай была станцыя перапампоўвання нафты Унеча ў Бранскай вобласці, недалёка ад расійска-беларускай мяжы.

IAR/вх