Беларуская Служба

Праблемы з GPS падчас палёту міністра абароны Іспаніі побач з Калінінградам

24.09.2025 13:30
Сігнал GPS на ваенным самалёце, які перавозіў міністра абароны Іспаніі каля расійскага Калініграда, быў парушаны. Падчас палёту ў Літву ў самалёце ўзніклі праблемы.
.
.Mabel Amber/Pixabay/CC0

Дзякуючы перадавым ваенным навігацыйным сістэмам парушэнні не паўплывалі на бяспеку палётаў. Акрамя міністра Маргарыты Роблес, у самалёце таксама знаходзіліся члены сем'яў вайскоўцаў і журналісты, якія суправаджалі міністра з рабочым візітам на літоўскую базу ў Шаўляі.

Мэтай паездкі была сустрэча з міністрам абароны Літвы і каардынацыя дзеянняў НАТА ў адказ на напружанасць у рэгіёне. Міністэрства абароны падкрэсліла, што інцыдэнт не парушыў запланаваную місію і не ўяўляў пагрозы для пасажыраў.

Ваенныя службы сочаць за сітуацыяй, адзначаючы, што ў гэтым раёне перыядычна ўзнікаюць спарадычныя збоі сігналу GPS, але сістэмы бяспекі гатовыя да такіх сітуацый.

ав