Кіраўнікі Тайланда і Камбоджы падпісалі пагадненне аб спыненні агню. У сустрэчы, якая адбылася ў сталіцы Малайзіі — Куала-Лумпуры, удзельнічаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які прыбыў туды на саміт Асацыяцыі краін Паўднёва-Усходняй Азіі (ASEAN). Злучаныя Штаты выступалі ў ролі пасрэдніка паміж бакамі канфлікту.
Пагадненне падпісалі: прэм’ер-міністр Тайланда Анутхін Чарнвіракун, прэм’ер-міністр Камбоджы Хун Манет, прэм’ер-міністр Малайзіі Анвар Ібрагім і Дональд Трамп. Раней амерыканскі прэзідэнт адзначыў, што гэтае пагадненне можа выратаваць жыцці мільёнаў людзей. Абедзве краіны павінны спыніць варожыя дзеянні, а 18 камбаджыйскіх палонных будуць вызваленыя. Трамп дадаў, што кіраўнікі Тайланда і Камбоджы праявілі мужнасць і падзякаваў прэм’еру Малайзіі за дапамогу ў дасягненні пагаднення.
Візіт прэзідэнта ЗША ў Куала-Лумпур — гэта першы этап яго азіяцкага турнэ. Дональд Трамп таксама павінен сёння сустрэцца з прэзідэнтам Бразіліі Луісам Інасіу Лулай да Сілвай.
IAR/нг