Беларуская Служба

Легенда року Род Сцюарт патрабуе прабачэнняў ад Трампа з-за яго слоў аб удзеле саюзнікаў у місіі ў Афганістане

24.01.2026 09:11
Напярэдадні Дональд Трампа заявіў, што саюзнікі «трымаліся крыху далей ад лініі фронту». 
Легенда року сэр Род СцюартPAP/DPA

Легенда року сэр Род Сцюарт запатрабаваў ад прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прабачэнняў за зняважлівыя выказванні ў адрас брытанскіх вайскоўцаў, якія служылі ў Афганістане. Музыка заявіў, што словы Трампа пра салдат НАТА «невыносныя».

Сцюарт апублікаваў відэазварот пасля інтэрв’ю Трампа для Fox News, у якім той заявіў, што саюзнікі «трымаліся крыху далей ад лініі фронту». Артыст адзначыў, што гэтыя словы моцна закранулі ветэранаў і сем’і загінулыx:

«Магчыма, я ўсяго толькі сціплая рок-зорка, але я таксама рыцар Каралеўства і маю сваё меркаванне. Я нарадзіўся адразу пасля вайны і маю вялікую павагу да нашых узброеных сіл, якія змагаліся і далі нам свабоду. Таму мне вельмі балюча чытаць, што Трамп, які ўхіляўся ад вайсковай службы, крытыкуе нашых салдат, сцвярджаючы, што яны не былі на лініі фронту. Мы страцілі больш за чатырыста нашых людзей. Падумайце пра іх бацькоў. А Трамп называе іх ледзь не баязліўцамі. Гэта невыносна».

Прэм’ер Злучанага Каралеўства Кір Стармер назваў словы Трампа «абразлівымі і жахлівымі».

iar/эж

Кіраўнік МНА Польшчы ў адказ на словы Трампа: Ахвяра польскіх салдат не можа быць прыніжана

23.01.2026 16:20
Міністр абароны падкрэсліў, што Польшча заўсёды была, ёсць і будзе адказным і надзейным саюзнікам НАТА.