Беларуская Служба

Больш за 200 тыс. чэхаў пратэставалі супраць палітыкі прэм'ера Бабіша 

22.03.2026 09:04
Сярод прычын незадаволенасці — планы змяніць фінансаванне дзяржаўных медыя, скарачэнне выдаткаў на абарону і недаацэнка расійскай пагрозы.
   , 21  2026 .
Антыўрадавая дэманстрацыя ў Празе, 21 сакавіка 2026 г. PAP/EPA/MARTIN DIVISEK

У Празе сотні–тысяч людзей выйшлі на мітынг у абарону дэмакратыі. Акцыя пад назвай «Мы не дазволім скрасці нашу будучыню» прайшла 21 сакавіка на плошчы Летна і сабрала каля 250 тысяч удзельнікаў.

Арганізатары з ініцыятывы «Мільён імгненняў» заявілі, што хочуць прыцягнуць увагу да пагрозы дэмакратычным інстытутам, алігархізацыі чэшскага грамадства і палітыцы ўрада Андрэя Бабіша. Сярод галоўных прычын незадаволенасці — планы змяніць фінансаванне дзяржаўных медыя, скарачэнне выдаткаў на абарону і недаацэнка расійскай пагрозы.

Удзельнікі акцыі прынеслі сцягі Чэхіі, Еўрасаюза, НАТА і Украіны, а таксама плакаты ў падтрымку прэзідэнта Пэтра Паўла. На мітынгу выступілі вядомыя грамадскія дзеячы, навукоўцы і артысты. Яны папярэдзілі пра рызыку абмежавання свабоды, ціску на незалежныя медыя і аслаблення дэмакратычных інстытутаў.

Арганізатары заклікалі грамадзян актыўней удзельнічаць у палітычным жыцці і бараніць грамадскія СМІ ад дзяржаўнага кантролю.

эж


Чэхія адмовілася прадаваць Украіне лёгкія баявыя самалёты

20.01.2026 18:17
На ўзбраенні Чэхіі знаходзяцца 24 лёгкія баявыя самалёты L-159.