Беларуская Служба

Грамадзяне Венгрыі выбіраюць парламент. Апазіцыя перасцерагае аб магчымай фальсіфікацыі

12.04.2026 09:06
З 6.00 у Венгрыі можна галасаваць на парламенцкіх выбарах.
   .
Парламенцкія выбары ў Венгрыі. Foto: Фота: PAP/EPA/ZOLTAN KOCSIS

Лідар венгерскай апазіцыйнай партыі «Ціса» (Партыя пашаны і свабоды - Tisztelet és Szabadság Párt, TISZA) заклікаў выбаршчыкаў галасаваць і перасцярог пра магчымасць фальсіфікацый і правакацый падчас парламенцкіх выбараў. З 6.00 у Венгрыі можна галасаваць на парламенцкіх выбарах.

Петэр Мадзьяр заявіў, што Віктар Орбан і яго партыя, баючыся паразы, гатовыя правесці масавыя выбарчыя фальсіфікацыі. Ён таксама дадаў, што, паводле яго інфармацыі, прыхільнікі кіруючай партыі «Фідэс» (Венгерскае грамадскае аб’яднанне – Magyar Polgári Szövetség, Fidesz) будуць наведваць выбарчыя ўчасткі з сімволікай і сцягамі партыі «Ціса», каб сарваць галасаванне.

Палітык заклікаў сваіх прыхільнікаў не паддавацца на правакацыі і запэўніў, што чым спакайней пройдуць выбары ў Венгрыі, тым больш шанцаў на перамогу цяперашняй апазіцыі.

І Петэр Мадзьяр, і Віктар Орбан ужо прагаласавалі на выбарах. Цяперашні прэм'ер казаў пра крызіс у Еўропе і заклікаў да нацыянальнай еднасці. Пасля першай гадзіны галасавання яўка ў Венгрыі склала 3,46 працэнта і была амаль удвая вышэй, чым у 2022 годзе.

IAR/нг