Беларуская Служба

Іран не будзе ўдзельнічаць у «прымусовых перамовах»

26.04.2026 17:29
Перамовы зайшлі ў тупік пасля таго, як абедзве дэлегацыі прадставілі свае ўласныя версіі мірнага пагаднення, узгадненне якіх на дадзеным этапе немагчымае.
   ,
Пакістанскія супрацоўнікі службы бяспекі, ІсламабадPAP/EPA/SOHAIL SHAHZAD

Іран не будзе ўдзельнічаць у «прымусовых перамовах», заявіў прэзідэнт Масуд Пезешкіян. Пра гэта паведамляюць іранскія дзяржаўныя СМІ. Учора (25 красавіка) іранская дэлегацыя пакінула Ісламабад, і прэзідэнт Трамп пасля гэтага адмяніў запланаваную паездку амерыканскіх перамоўшчыкаў. Паводле іранскіх урадавых СМІ, прэзідэнт Пезешкіян пагаварыў па тэлефоне з прэм'ер-міністрам Пакістана Шэбхазам Шарыфам.

Падчас размовы ён, як паведамляецца, заявіў, што нядаўнія дзеянні ЗША «кампраметуюць» поспех мірных перамоваў, верагодна, маючы на ўвазе блакаду ЗША Армузскага праліва. Іранскі прэзідэнт зноў заклікаў дазволіць караблям швартавацца ў іранскіх партах.

Нягледзячы на чарговую няўдачу ў перамоўным працэсе, Дональд Трамп адмаўляў, што разглядае магчымасць парушэння існуючага рэжыму спынення агню. Аднак Вашынгтон і Тэгеран не змаглі дасягнуць пагаднення па ключавых пытаннях мірнага працэсу. Дзве краіны застаюцца падзеленымі ў меркаваннях адносна статусу Армузскага праліва. Іранцы хочуць кантраляваць яго. Амерыканцы хочуць вярнуць яго да даваеннага становішча.

Пакістанскія ўлады працягваюць спрабаваць стаць пасярэднікам паміж Іранам і Злучанымі Штатамі. Аднак перамовы зайшлі ў тупік пасля таго, як абедзве дэлегацыі прадставілі свае ўласныя версіі мірнага пагаднення, узгадненне якіх на дадзеным этапе немагчымае.

ав