Беларуская Служба

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты выходзяць з АПЕК

29.04.2026 18:02
Гэта аслабляе здольнасць групы кантраляваць цэны на нафту падчас крызісу, выкліканага вайной з Іранам.
Лагатыпам АПЕКPAP/EPA/LISI NIESNER

Аналітыкі ацэньваюць, што неадкладны ўплыў на рынак можа быць абмежаваным, бо экспарт праз Армузскі праліў ужо сурʼёзна парушаны.

Эміраты скончаць амаль 60-гадовае членства ў арганізацыі 1 мая. Абу-Дабі даўно незадаволены абмежаваннямі здабычы, інвестуючы ў павелічэнне вытворчых магутнасцей і жадаючы прадаваць больш нафты. Выхад азначае, што як толькі збоі ў Персідскім заліве сціхнуць, краіна больш не будзе звязана абмежаваннямі, прызначанымі для збалансавання попыту і прапановы.

У кароткатэрміновай перспектыве наступствы могуць быць нязначнымі, бо значная частка экспарту нафты з Персідскага заліва ўсё яшчэ абмежаваная крызісам у Армузскім праліве. Аднак у доўгатэрміновай перспектыве Эміраты могуць паступова павялічыць здабычу вышэй за цяперашні ліміт прыкладна ў 3,5 мільёна барэляў у дзень. Гэта можа аслабіць дысцыпліну ўнутры АПЕК+, перашкодзіць сумесным скарачэнням і павялічыць рызыку барацьбы за долю рынку пасля заканчэння іранскага крызісу.

На долю АПЕК прыпадае прыкладна 40% сусветнай здабычы нафты. Доля АПЕК+ у сусветных пастаўках нафты ў сакавіку знізілася з прыкладна 48% да 44%, часткова з-за перабояў пасля закрыцця Армузскага праліва.

IAR/ав