Беларуская Служба

Аўтамабіль уехаў у натоўп у цэнтры Ляйпцыга: двое загінулі, больш за 20 пацярпелых

05.05.2026 09:10
Падазраванага — 33-гадовага грамадзяніна Германіі — затрымалі на месцы.
.
.Shutterstock

У панядзелак, 4 траўня, у цэнтры нямецкага Ляйпцыга аўтамабіль урэзаўся ў натоўп людзей у пешаходнай зоне. У выніку загінулі два чалавекі, яшчэ трое атрымалі цяжкія траўмы. Акрамя таго, пацярпелі яшчэ каля 20 чалавек, паведаміла мясцовая пажарная служба.

Інцыдэнт адбыўся на гандлёвай вуліцы Грымайшэштрасэ. Паводле сведкаў, машына ехала праз цэнтр горада на вельмі вялікай хуткасці.

Падазраванага — 33-гадовага грамадзяніна Германіі — затрымалі на месцы. Як паведаміла паліцыя, мужчына не аказваў супраціву. Пракуратура пачала расследаванне паводле падазрэння ў забойстве і замаху на забойства.

Бургамістр Ляйпцыга Буркхард Юнг заклікаў жыхароў захоўваць спакой: 

—Найважнейшае тое, што пагрозы больш няма. Усе людзі, якія былі ў гэтым раёне, могуць спакойна вяртацца дадому. Просім захоўваць асцярожнасць.

Прычыны нападу пакуль высвятляюцца.

iar/эж