Улады Нідэрландаў расследуюць антыміграцыйныя беспарадкі ў розных частках краіны. На працягу некалькіх тыдняў жыхары многіх гарадоў пратэстуюць супраць адкрыцця цэнтраў для ўцекачоў. Паліцыя вымушана выкарыстоўваць вадамёты.
Міністр па пытаннях прытулку, не раскрываючы падрабязнасцяў расследавання, заявіў, што разведка хоча вызначыць, ці з'яўляюцца беспарадкі спантанным актам жыхароў, ці за імі стаіць нейкая арганізацыя. Апошнім часам узніклі падазрэнні, што ў пратэстах удзельнічаюць ультраправыя групоўкі, якія чыняць гвалт.
Многія пратэсты заканчваюцца ўмяшаннем паліцыі. У Лосдрэхце пратэстоўцы падпалілі кусты перад цэнтрам для ўцекачоў, куды напярэдадні перамясціліся 17 чалавек. Паліцыі давялося ўжываць вадамёты, каб супакоіць натоўп. У Апэлдорне падчас пяці дзён пратэстаў было арыштавана 30 чалавек. У Дэн-Бошы, дзе муніцыпалітэт плануе адкрыць цэнтр, была закладзена выбуховая прылада.
— Я разглядаю гэта як напад на дэмакратыю і падрыў улады. Вельмі важна, каб злачынцы не думалі, што яны дэманстранты. Яны проста здзяйсняюць гвалт, і мы гэтага не прымаем, — заявіла журналістам мэр Утрэхту Шарон Дэйксма пасля беспарадкаў.
ПР/юл