Злучаныя Штаты Амерыкі высунулі абвінавачанні супраць былога прэзідэнта Кубы Рауля Кастра, роднага брата лідара кубінскай рэвалюцыі Фідэля Кастра, паведамляе Reuters са спасылкай на высокапастаўленага прадстаўніка адміністрацыі прэзідэнта ЗША. Гэтае рашэнне накіраванае на эскалацыю ціску Вашынгтона на ўрад Кубы, зазначае агенцтва. Пра гэта СМІ на мінулым тыдні расказаў прадстаўнік Міністэрства юстыцыі ЗША на ўмовах ананімнасці.
Афіцыйна Вашынгтон не раскрывае сутнасці абвінавачанняў супраць 94-гадовага Кастра. Паводле Reuters, абвінавачанні будуць заснаваныя на інцыдэнце 1996 года, калі кубінскія знішчальнікі збілі самалёты, якія належалі групе кубінскіх эмігрантаў. У той час Рауль Кастра займаў пасаду міністра абароны Кубы.
Адносіны паміж Вашынгтонам і Гаванай застаюцца напружанымі. Адміністрацыя Трампа не раз заяўляла, што камуністычны рэжым на Кубе стварае пагрозу для ЗША. Кубінскія ўлады абвяргаюць амерыканскія абвінавачванні. Улады ЗША ўвялі блакаду вострава, у тым ліку на пастаўкі энерганосьбітаў, у сувязі з чым Куба ахопленая сур’ёзным крызісам.
вс