У Румыніі за некалькі апошніх дзён адбыліся два напады мядзведзяў на людзей. Адзін чалавек загінуў, а другі атрымаў сур'ёзныя траўмы.
Напады мелі месца ў горадзе Бікіджу ў раёне Быстрыца-Насаўд на поўначы Трансільваніі. Некалькімі днямі раней мядзведзь напаў на жанчыну і яе карову каля фермы. Жанчына загінула на месцы.
Учора (21 мая) мядзведзь напаў на мужчыну, які спрабаваў яго адагнаць. Пацярпелы быў шпіталізаваны з траўмамі нагі і спіны. Невядома, ці за абодва трагічныя здарэнні адказвае адзін мядзведзь ці розныя.
Мясцовыя ўлады падкрэсліваюць, што мядзведзі апошнім часам часта прыходзяць да людскіх пасяленняў. Жыхары даўно б'юць трывогу, што жывёлы перасталі пазбягаць людзей і рэгулярна набліжаюцца да ферм і месцаў звалкі адходаў.
Гэты выпадак аднавіў дыскусію аб папуляцыі мядзведзяў у Румыніі. Паводле дадзеных Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя, у краіне можа быць ад васьмі да дзесяці тысяч бурых мядзведзяў, пры тым, што бяспечным узроўнем лічыцца прыкладна чатыры тысячы асобнікаў. У рэгіёне, дзе адбыліся напады, ліміт адстрэлу складае 38 жывёл.
IAR/нг