Беларуская Служба

Расія заглушыла сігнал самалёта Каралеўскіх ВПС з міністрам абароны Вялікабрытаніі на борце

25.05.2026 10:34
Пілотам брытанскага самалёта давялося пераключыцца на рэзервовую сістэму кіравання палётам.
        10  2025 .
Джон Хілі з міністрам абароны ЗША Пітам Хегсетам 10 снежня 2025 г.By SECWAR - https://www.flickr.com/photos/68842444@N03/54976117184/, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=179734598

Расія заглушыла сістэму GPS самалёта Каралеўскіх ВПС, на борце якога знаходзіўся міністр абароны Вялікабрытаніі Джон Хілі, які вяртаўся з Эстоніі ў Лондан. На працягу амаль трох гадзін экіпаж не мог карыстацца спадарожнікавай навігацыяй, і пілотам давялося пераключыцца на рэзервовую сістэму кіравання палётам.

Акрамя міністра абароны, на борце самалёта Каралеўскіх ВПС знаходзіліся ваенныя і палітычныя дарадцы, вайсковыя афіцэры і журналісты. Па словах пасажыраў, некаторыя бартавыя прылады таксама выйшлі з ладу.
Міністэрства абароны Вялікабрытаніі пакуль не апублікавала афіцыйнай заявы з гэтай нагоды.

Міністр абароны Вялікабрытаніі вяртаўся ў Лондан пасля сустрэчы з брытанскімі войскамі, размешчанымі ў Эстоніі каля расійскай мяжы. Яны ўдзельнічаюць у буйных вучэннях НАТА, мэтай якіх з'яўляецца ўмацаванне бяспекі краін Балтыі і стрымліванне Расіі ад магчымай агрэсіі.

Некалькі дзён раней расійскія знішчальнікі Су-35 і Су-27 здзейснілі небяспечныя манеўры побач з брытанскім разведвальным самалётам Каралеўскіх ВПС над Чорным морам. Адзін з расійскіх знішчальнікаў наблізіўся да брытанскага самалёта дастаткова блізка, што прывяло да спрацоўвання сістэмы сігналізацыі і адключэння аўтапілота.

IAR/аз

Польшча падняла вайсковыя знішчальнікі ў сувязі з расійскімі абстрэламі Украіны

03.04.2026 10:43
Аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл адсочвае сітуацыю.