Міністэрства ўнутраных спраў Фінляндыі ініцыявала законапраект аб прадаўжэнні тэрмінаў дзеяння закона аб пагранбяспецы, паведаміла прэс-служба МУС краіны.
— Мэта закона — супрацьстаяць ціску на Фінляндыю, які ажыццяўляецца шляхам інструменталізацыі імігрантаў, што ўязджаюць у краіну, — паведамілі ў ведамстве.
— Сітуацыя з бяспекай на ўсходняй мяжы Фінляндыі па-ранейшаму застаецца напружанай, але стабільнай, — паведаміў міністр унутраных спраў Фінляндыі Мары Рантанен.
У МУС зазначылі, што не спадзяюцца хуткіх змен да лепшага. Афіцыйны Хельсінкі нагадаў, што фінляндска-расійская мяжа — самая доўгая знешняя граніца ЕС і НАТА з Расіяй.
Закон аб пагранбяспецы ўступіў у сілу 22 ліпеня 2024 года і першапачаткова дзейнічаў на працягу аднаго года. Пазней тэрмін дзеяння быў прадоўжаны да 31 снежня 2026 года.
Памежныя пункты пропуску на мяжы паміж Фінляндыяй і Расіяй закрытыя з 15 снежня 2023 года.
вс