Беларуская Служба

Праз масавыя закалоты Балівія апынулася на мяжы надзвычайнага становішча 

28.05.2026 13:33
Прэзідэнт Балівіі Радрыга Пас заклікаў да дыялогу, але адначасова намякнуў на магчымасць увядзення надзвычайнага становішча. 
   ,  2026 .
Блакада дарог у Балівіі, травень 2026 г. PAP/EPA/JORGE ABREGO

У Балівіі ўжо амаль месяц працягваюцца пратэсты і дарожныя блакады, якія паралізавалі жыццё ў краіне. Найбольш складаная сітуацыя — у сталіцы Ла-Пасе і суседнім Эль-Альта: там не хапае паліва, лекаў і часткі прадуктаў, а ў буйных шпіталях заканчваюцца запасы кіслароду.

Пратэстоўцы патрабуюць павышэння заробкаў, стабільных паставак паліва і адмовы ад часткі эканамічных рэформаў урада. Апошнімі днямі ў Ла-Пасе адбываліся сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй.

Прэзідэнт Балівіі Радрыга Пас заклікаў да дыялогу, але адначасова намякнуў на магчымасць увядзення надзвычайнага становішча. 

— Той, хто шкодзіць іншаму балівійцу, не любіць радзіму. Для гэтага і існуе дыялог. У мяне ёсць канстытуцыйныя інструменты. Час заканчваецца.  

Паводле ўладаў Балівіі, страты эканомікі ад пратэстаў ужо склалі каля 600 млн долараў. Урад абвінавачвае ў распальванні крызісу былога прэзідэнта Эва Маралеса, які хаваецца ад правасуддзя пасля абвінавачанняў у гандлі людзьмі і сэксуальных сувязях з непаўналетняй.

iar/эж