У выходныя амерыканскія войскі нанеслі шэраг удараў па іранскіх ваенных абʼектах каля Армузскага праліва. Цэнтральнае камандаванне ЗША (ЦЭНТКАМ) сцвярджае, што гэта было зроблена ў адказ на іранскія атакі на амерыканскія беспілотнікі.
ЦЭНТКАМ абвясціла, што ў суботу і нядзелю былі нанесены ўдары па іранскіх радарных устаноўках і камандных пунктах беспілотнікаў у Гаруку і на востраве Кешм у Армузскім праліве. Непасрэднай прычынай удараў стала збіццё Іранам разведвальнага беспілотніка MQ-1, які, на думку ЗША, дзейнічаў над міжнароднымі водамі. У заяве падкрэсліваецца, што ніхто з амерыканскіх вайскоўцаў не пацярпеў. ЦЭНТКАМ абвясціла, што будзе працягваць прымаць ахоўныя меры супраць нападаў, якія ахарактарызавала як «неабгрунтаваную іранскую агрэсію падчас бягучага спынення агню».
У панядзелак раніцай кувейцкія сілы супрацьпаветранай абароны адбівалі атакі беспілотнікаў і ракет. У Кувейце ёсць амерыканскія ваенныя абʼекты. Іранцы сцвярджаюць, што яны паспяхова атакавалі авіябазу, якая, на іх думку, была выкарыстана для атакі ЗША на тэлекамунікацыйную вежу на востраве Сірык.
Часовае спыненне баявых дзеянняў паміж ЗША і Іранам уступіла ў сілу 8 красавіка. З таго часу бакі працягваюць перамовы, але напружанасць вакол Армузскага праліва і ваеннай прысутнасці ЗША ў рэгіёне не змяншаецца.
ПР/юл