6 чэрвеня Папа Рымскі Леў XIV распачне сямідзённы апостальскі візіт у Іспанію. Пантыфік наведае Мадрыд, Барселону і дзве Канарскія выспы. У праграме — сустрэчы з каралеўскай сям’ёй, прэм’ер-міністрам Педра Санчэсам, выступ у парламенце і шэраг набажэнстваў.
Дырэктар прэс-службы Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні адзначыў:
— На Канарскіх выспах, вядома, будзе закранацца тэма міграцыі. Тут яна асабліва важная з улікам намаганняў па прыёме мігрантаў і лёсаў многіх з іх. Гэта звязана і з самімі Канарскімі выспамі, адкуль многія святыя місіянеры адпраўляліся несці Евангелле ў розныя куткі свету, будучы адначасова і мігрантамі, і місіянерамі.
Падчас пілігрымкі запланаваныя 23 выступленні Папы. Кульмінацыяй стане імша ў барселонскай базіліцы Саграда Фамілія 10 чэрвеня. У гэты дзень адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Вежы Хрыста, а таксама адзначыцца 100-годдзе з дня смерці славутага каталонскага архітэктара Антоніа Гаўдзі.
эж