У пятніцу паміж ЗША і Іранам адбыліся новыя сутыкненні. Амерыканскія вайскоўцы збілі чатыры іранскія беспілотнікі-камікадзэ, якія накіроўваліся ў бок Армузскага праліва. Амерыканскія войскі таксама атакавалі іранскія радарныя станцыі.
Паводле звестак Цэнтральнага камандавання ЗША (ЦЭНТКАМ), чатыры іранскія беспілотнікі-камікадзэ былі збітыя да дасягнення Армузскага праліва. ЦЭНТКАМ ацаніў, што яны ўяўлялі сабой непасрэдную пагрозу для марскога суднаходства. Амерыканскія вайскоўцы таксама атакавалі іранскія прыбярэжныя радарныя станцыі ў правінцыі Армузган і на востраве Кешм.
ЦЭНТКАМ падкрэсліў, што гэтыя дзеянні былі накіраваны на абарону ад далейшых нападаў.
— Амерыканскія войскі захоўваюць пільнасць і гатовыя рэагаваць на неабгрунтаваную іранскую агрэсію ў мэтах самаабароны, — заявіла камандаванне.
Гэта чарговы інцыдэнт, які сведчыць пра нарастанне напружанасці ў рэгіёне, нягледзячы на фармальнае спыненне агню паміж Вашынгтонам і Тэгеранам. У аўторак амерыканскія войскі збілі некалькі іранскіх балістычных ракет і беспілотнікаў. Пры гэтым прэзідэнт ЗША прыменшыў значэнне гэтых інцыдэнтаў, а таксама іранскіх удараў па Кувейту.
ПР/юл