Брусель заявіў, што прапануе ўзмацніць візавыя працэдуры. Нядаўна апублікаваныя дадзеныя сведчаць аб росце колькасці віз для расіян. Францыя, Італія і Іспанія выдалі найбольшую колькасць віз, а Польшча, Данія, Румынія і Швецыя — найменшую.
Спіс з 11 краін быў ініцыяваны Швецыяй, але Польшча даўно падкрэслівае неабходнасць дадатковых візавых абмежаванняў для расіян.
— Недапушчальна, што з аднаго боку ўводзяцца санкцыі, а з другога боку, некалькі сотняў тысяч турыстычных віз выдаюцца грамадзянам Расіі, якія адпачываюць на еўрапейскіх пляжах, — заявіў пазаўчора ў Люксембургу намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Душчык.
Пасля нападу Расіі на Украіну Еўракамісія ўвяла візавыя абмежаванні для расіян, але краіны ЕС па-рознаму стасуюць гэтыя рэкамендацыі, і ўнутры ЕС няма паслядоўнасці.
— Мы прапануем дадатковыя абмежаванні для больш эфектыўнага процідзеяння пагрозам бяспецы, — заявіў прэс-сакратар Камісіі Маркус Ламерт.
Аднак, гэтым летам нічога не зменіцца. Чакаецца, што Еўрапейская камісія прадставіць свае прапановы ў наступным годзе.
ПР/юл