Беларуская Служба

У ЕС узгаднілі новыя правілы пасажырcкіх авіяперавозак

17.06.2026 13:12
 Новаўвядзенні пачнуць дзейнічаць з сярэдзіны 2027 года.
Wizzair
Wizzairkavekostolo/pixabay.com/CC0

Еўрапейскі парламент і краіны-члены ЕС дасягнулі пагаднення аб абнаўленні правоў авіяпасажыраў. Паводле новых правілаў, пасажыры захаваюць права на кампенсацыю ў выпадку затрымкі рэйса больш чым на тры гадзіны, а таксама атрымаюць шэраг дадатковых гарантый.

Старшыня Еўрапарламента Раберта Мецола заявіла:

— Мы палягчаем пасажырам абарону іх правоў і атрыманне кампенсацый. Мы забяспечылі мацнейшую абарону для сем’яў і людзей з інваліднасцю. Мы гарантавалі большую празрыстасць, бо кошт авіябілетаў павінен будзе адразу ўключаць ручную паклажу. Мы таксама захавалі трохгадзінны парог затрымкі, які дае права на кампенсацыю. У цэлым гэтыя змены ўмацуюць правы пасажыраў і забяспечаць авіякампаніям большую празрыстасць і прадказальнасць.

Плануецца, што дзеці да 14 гадоў змогуць сядзець побач з бацькамі без даплаты за выбар месца. Пасажыры таксама атрымаюць права браць на борт адну асабістую рэч і ручную паклажу без дадатковай аплаты.

Новыя правілы яшчэ павінны быць канчаткова зацверджаныя Еўрапарламентам і Радай ЕС. Галасаванне па гэтым пытанні запланаванае на ліпень. Новаўвядзенні пачнуць дзейнічаць з сярэдзіны 2027 года.

iar/эж