Беларуская Служба

Іран анансаваў новы раўнд перамоваў з ЗША

17.06.2026 16:16
Папярэдняе пагадненне могуць падпісаць у Жэневе. Яно прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва і 60-дзённы перыяд далейшых перамоваў.
Армузскі праліўAutorstwa Jacques Descloitres, MODIS Land Rapid Response Team, NASA/GSFC - Cropped from: http://visibleearth.nasa.gov/view_rec.php?id=2363, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org

Канчатковае пагадненне паміж Іранам і ЗША можа пачаць набываць рэальныя абрысы ўжо ў найбліжэйшыя дні. Міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы паведаміў, што пасля падпісання папярэдняга пагаднення бакі плануюць распачаць новы этап перамоваў.

— Афіцыйнае падпісанне пагаднення адбудзецца ўжо неўзабаве. Найхутчэй у пятніцу ў месцы, якое будзе вызначана пазней, пачнецца новы раўнд перамоў паміж Іранам і Злучанымі Штатамі для дасягнення канчатковага пагаднення, — заявіў Арагчы падчас брыфінгу, які транслявала дзяржаўнае тэлебачанне Ірана.

Паводле паведамленняў, папярэдняе пагадненне могуць падпісаць у Жэневе. Яно прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва і 60-дзённы перыяд далейшых перамоваў. Таксама дакумент мае замацаваць спыненне агню паміж Ізраілем і «Хезбалой» у Ліване.

Пры гэтым лёс іранскай ядзернай праграмы плануецца абмяркоўваць на наступным этапе перамоў. Ізраіль ужо заявіў, што не лічыць сябе звязаным дамоўленасцямі паміж Вашынгтонам і Тэгеранам і пакідае за сабой права на далейшыя дзеянні супраць «Хезбалы».

эж