Беларуская Служба

Віцэ-прэзідэнт ЗША заявіў пра прагрэс на перамовах паміж ЗША і Іранам

22.06.2026 09:32
ЗША і Іран дамовіліся аб стварэнні спецыяльнага канала сувязі для прадухілення магчымых інцыдэнтаў у Армузскім праліве.
 .
Армузскі праліў.Аўтар: Shahid Rajaee

У швейцарскім Бюргенштоку завяршыліся перамовы паміж дэлегацыямі ЗША і Ірана пры пасярэдніцтве Катара і Пакістана. Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заявіў, што амерыканскія перамоўшчыкі атрымалі ад Дональда Трампа мандат на пошук дыпламатычнага вырашэння крызісу на Блізкім Усходзе і ўжо дасягнулі прыкметнага прагрэсу.

— Адкрыццё Армузскага праліва, спыненне іранскай ядзернай праграмы — усяго гэтага мы ўжо дасягнулі. Цяпер пытанне ў тым, наколькі далёка мы можам прасунуцца разам. Ці здолеем мы надоўга змяніць сітуацыю на Блізкім Усходзе? За апошнія некалькі дзён мы ўбачылі велізарны прагрэс у захаванні рэжыму спынення агню ў Ліване. Калі параўнаць сітуацыю з тым, што было тры месяцы таму, а потым тры тыдні таму, прагрэс відавочны, — сказаў Вэнс.

ЗША і Іран дамовіліся аб стварэнні спецыяльнага канала сувязі для прадухілення магчымых інцыдэнтаў у Армузскім праліве — адным з найважнейшых маршрутаў сусветнага гандлю нафтай. Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных спраў Катара, які выступае пасярэднікам на амерыкана-іранскіх перамовах у Швейцарыі.

iar/эж