Паводле неафіцыйнай інфармацыі, атрыманай Польскім радыё, Уладзімір Зяленскі не прыедзе ў Гданьск на Кангрэс па аднаўленні Украіны. Дэлегацыю з Кіева, верагодна, будзе прадстаўляць прэм'ер-міністр Украіны.
Афіцыйная заява, як чакаецца, будзе агалошана сёння.
Паводле крыніц Польскага радыё, блізкіх да ўрада Украіны, Уладзімір Зяленскі вырашыў не ехаць у Гданьск. Учора прэзідэнт Украіны павінен быў пракансультавацца з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў Украіны. Украінскую дэлегацыю, хутчэй за ўсё, узначаліць прэм'ер-міністр Юлія Свірыдэнка.
Адносіны паміж Кіевам і Варшавай абвастрыліся пасля таго, як Уладзімір Зеленскі назваў спецпадраздзяленне ўкраінскай арміі ў гонар герояў УПА. У адказ прэзідэнт РП Караль Наўроцкі вырашыў пазбавіць Уладзіміра Зяленскага Ордэна Белага Арла, што было ўспрынята ў Кіеве як абраза прэзідэнта Украіны.
Канферэнцыя па аднаўленні Украіны пачынаецца ў чацвер. Гэта буйны міжнародны саміт, у якім, як чакаецца, прымуць удзел еўрапейскія лідары.
IAR/яс