Беларуская Служба

Польшча падпісала кантракт на звышсучасныя падводныя лодкі

29.06.2026 15:08
Гэта амаль нябачная падводная лодка, падкрэсліў міністр абароны Польшчы.
    - ()       ()  -   ORP Gen. Tadeusz Kościuszko
Міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш (справа) і міністр абароны Швецыі Пал Джонсан (злева) падчас прэс-канферэнцыі на борце ORP Gen. Tadeusz Kościuszko PAP/Marcin Gadomski

Купля трох шведскіх падводных лодак — найважнейшы кантракт такога кшталту ў гісторыі польскага флоту, заявіў міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Пагадненне было падпісана ў Гдыні на борце фрэгата ORP Kościuszko ў прысутнасці прэм'ер-міністраў Польшчы і Швецыі, а таксама міністраў абароны абедзвюх краін.

Уладзіслаў Касіняк-Камыш падкрэсліў на сумеснай прэс-канферэнцыі, што супрацоўніцтва са Швецыяй — гэта яшчэ адзін імпульс для развіцця польскай абароннай прамысловасці:

 Тры падводныя лодкі тыпу А26 новай генерацыі, самыя сучасныя, могуць патруляваць Балтыйскае мора. Яны могуць выкарыстоўваць свае здольнасці як для ваенна-марскога флоту, так і для спецыяльных войскаў. З яе борта можна кіраваць дронамі, якія могуць сачыць за інфраструктурай і бяспекай Балтыйскага мора. Гэта амаль нябачная падводная лодка. Яе можна параўнаць да F-35.

Міністр нацыянальнай абароны таксама паведаміў, што Польшча падпісала іншыя пагадненні са Швецыяй, у тым ліку аб арэндзе мадэрнізаванай версіі падводнай лодкі A17.

Падпісаны кантракт зʼяўляецца завяршэннем рашэння ўрада з мінулага года, калі Міністэрства нацыянальнай абароны абвясціла, што шведская кампанія «Saab» будзе ўдзельнічаць у праграме «Orka», якая прадугледжвае распрацоўку новых падводных лодак для польскіх марскіх сіл.

Кантракт дазволіць набыць сучасныя падводныя лодкі A26. Першая падводная лодка будзе пастаўлена ВМС у 2030 годзе.

ав