Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЕС ухваліў найбуйнейшае пашырэнне санкцый супраць Расіі

12.10.2026 12:00
Рашэнне было прынятае міністрамі замежных спраў ЕС на сустрэчы ў Люксембургу.
Сцяг ЕСRalph/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейскі Саюз ухваліў рэкорднае пашырэнне санкцый супраць Расіі. Санкцыйны «чорны спіс», які ўключае амаль 3 000 запісаў, быў пашыраны на амаль 1 600 асоб і кампаній – прадстаўнікоў расійскага ваенна-прамысловага комплексу.

Рашэнне было прынятае міністрамі замежных спраў ЕС на сустрэчы ў Люксембургу.
Гэтыя санкцыі прызначаны для абмежавання магчымасцей Расіі атакаваць Украіну, пракаментаваў у Люксембургу намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Басацкі (Marcin Bosacki). Ён падкрэсліў, што спіс быў створаны пры значным удзеле Польшчы.

- Паводле нас, у моманце, калі Пуцін так бязлітасна наносіць урады, не толькі па крытычнай інфраструктуры, электрастанцыях, цепластанцыях, чыгуначных вакзалах, але таксама па грамадзянскім насельніцтве Украіны, гэта правільны адказ з боку Захаду і ЕС, – паясніў Марцін Басацкі.

Кампаніі, на якія распаўсюджваюцца санкцыі, паходзяць з 66 расійскіх рэгіёнаў, большасць з якіх знаходзяцца ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. Мапа адлюстроўвае прамысловую базу Расіі, ад даследаванняў да вытворчасці.

Сярод іх, між іншым, канструктарскія бюро, навукова-даследчыя інстытуты і кампаніі хімічнай і металургічнай прамысловасці, а таксама вытворцы электронікі і вымяральных прыбораў; ёсць кампаніі, якія вырабляюць боепрыпасы і ракетныя сістэмы, прадстаўляюць авіяцыйную і касмічную галіны, будуюць падводныя лодкі. Ёсць таксама заводы па рамонце і абслугоўванні самалётаў, караблёў і браняванай тэхнікі.

IAR/аз

Кіраўніца знешняй палітыкі ЕС: Еўраcаюз вітае спыненне агню па энергетычнай інфраструктуры, калі яно сапраўды будзе выконвацца

12.10.2026 09:30
Нагадаем, учора ўвечары прэзідэнт ЗША абвясціў, што Расія і Украіна дамовіліся спыніць узаемныя атакі на энергетычную інфраструктуру.