Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Першы раўнд перамоваў у Абу-Дабі завяршыўся дасягненнем пагаднення аб абмене палоннымі

10.11.2026 18:40
Перамовы працягнуцца заўтра.
C
Cустрэча перад пачаткам трохбаковых перамоваў PAP/EPA/ALTAF QADRI / POOL

Дэлегацыі Украіны, Расіі і ЗША сустрэліся ў сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Перамовы працягнуцца заўтра. Паводле неафіцыйных паведамленняў украінскіх СМІ са спасылкай на крыніцы ва ўкраінскай дэлегацыі, адной з тэм перамоваў быў чарговы абмен палоннымі паміж Украінай і Расіяй.

Украінскі інфармацыйны партал «Украінская праўда» паведамляе, што бакам удалося дасягнуць пагаднення аб усебаковым абмене палоннымі ў бліжэйшай будучыні. Сярод іншых тэм – гарантыі бяспекі, патрабаванні Расіі і пасляваенныя дамоўленасці.

Украінская дэлегацыя заклікае да трохбаковай сустрэчы на ўзроўні лідараў.

Каментатары ва Украіне не чакаюць ніякіх прарыўных рашэнняў ад перамоваў у Абу-Дабі. Паведамляецца, што сустрэча мае рабочы характар і можа стаць пачаткам далейшых раўндаў перамоваў.

ав