Дэлегацыі Украіны, Расіі і ЗША сустрэліся ў сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Перамовы працягнуцца заўтра. Паводле неафіцыйных паведамленняў украінскіх СМІ са спасылкай на крыніцы ва ўкраінскай дэлегацыі, адной з тэм перамоваў быў чарговы абмен палоннымі паміж Украінай і Расіяй.
Украінскі інфармацыйны партал «Украінская праўда» паведамляе, што бакам удалося дасягнуць пагаднення аб усебаковым абмене палоннымі ў бліжэйшай будучыні. Сярод іншых тэм – гарантыі бяспекі, патрабаванні Расіі і пасляваенныя дамоўленасці.
Украінская дэлегацыя заклікае да трохбаковай сустрэчы на ўзроўні лідараў.
Каментатары ва Украіне не чакаюць ніякіх прарыўных рашэнняў ад перамоваў у Абу-Дабі. Паведамляецца, што сустрэча мае рабочы характар і можа стаць пачаткам далейшых раўндаў перамоваў.
ав