Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Канада так і не дапусціла зборнай Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету па хакею ў 2027 годзе

16.11.2026 16:30
Нагадаем, раней прэм’ер Марк Карні выказаўся супраць удзелу расіян і беларусаў у чэмпіянаце, арганізаваным Канадай.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. soerli/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) пацвярджае, што з прычыны пазіцыі і абмежаванняў, афіцыйна агучаных урадам Канады, моладзевая зборная Расіі не зможа прыняць удзел у моладзевым чэмпіянаце свету, запланаваным у згаданай краіне напрыканцы бягучага і на пачатку будучага года.

Пасля ўсебаковага разгляду магчымасці арганізацыі турніру ў іншым месцы Савет Міжнароднай федэрацыі хакея прыняў рашэнне, што Канада застанецца краінай-гаспадыняй, а турнір пройдзе з 26 снежня 2026 года па 5 студзеня 2027 года ў гарадах Эдмантан і Рэд-Дзіры.

Усе нацыянальныя асацыяцыі, якія бяруць удзел у спаборніцтвах, былі пра гэта праінфармаваныя. У бліжэйшы час будзе апублікаваны абноўлены расклад гульняў, як для моладзевага чэмпіянату свету, так і для чэмпіянату свету.

Нагадаем, раней прэм’ер Марк Карні выказаўся супраць удзелу расіян і беларусаў у чэмпіянаце, арганізаваным Канадай. У той час як Федэрацыя хакея Беларусі вырашыла дамаўляцца непасрэдна з Міжнароднай федэрацыяй хакея, расійская федэрацыя падала заяву ў Спартовы арбітражны суд і перамагла. Аднак амаль палова нацыянальных федэрацый абвясціла байкот гульняў з расіянамі.

аз