Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Два танкеры наткнуліся на міны ў Армузскім праліве

25.11.2026 15:13
Тэгеран паведаміў Вашынгтону, што не адновіць нармальнае суднаходства праз Армузскі праліў, пакуль не будуць выкананы ўсе патрабаванні, якія ўключаюць зняцце ваенна-марской блакады ЗША з іранскіх партоў і спыненне вайны на ўсіх франтах.
Антыамерыканскі і антыізраільскі транспарант на плошчы Энгелаб у ТэгеранеPAP/EPA/ABEDIN TAHERKENAREH

Два танкеры наткнуліся на марскія міны, выбухнулі і загарэліся ў Армузскім праліве. Пра гэта паведаміў ВМС Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Ірана. Паводле заявы, судны спрабавалі прайсці праз праліў па маршруце, які не дазволены для суднаходства.

У асобнай заяве прэс-сакратар іранскай арміі Махамад Акрамінія абвясціў, што вайскоўцы ўзмацнілі назіранне за пралівам. Ён таксама папярэдзіў, што судны, якія праходзяць гэтым маршрутам без папярэдняга ўзгаднення з іранскімі ўзброенымі сіламі, падвяргаюць сябе рызыцы.

Тэгеран паведаміў Вашынгтону, што не адновіць нармальнае суднаходства праз Армузскі праліў, пакуль не будуць выкананы ўсе патрабаванні, якія ўключаюць зняцце ваенна-марской блакады ЗША з іранскіх партоў і спыненне вайны на ўсіх франтах. Праліў, які злучае Персідскі праліў з Аманскім пралівам, служыць асноўным маршрутам транспартавання нафты.

ав