Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На Канарскія астравы прыбыла рэкордная колькасць мігрантаў

25.11.2026 17:39
Мігранты з Афрыкі спрабуюць дабрацца да Канарскіх астравоў, а затым да Еўропы. 
   -
Мігранты на востраве Эль-Ера PAP/EPA/GELMERT FINOL

За апошнія 24 гадзіны на Канарскія астравы прыбыло больш за 2100 мігрантаў з Афрыкі. Гэта рэкордная колькасць, зафіксаваная за адны суткі.

Паводле звестак іспанскай службы выратавання, на адной з лодак было знойдзена цела мігранта, а падчас пераправы на астравы жанчына нарадзіла. Большасць лодак з мігрантамі прыбываюць на востраў Эль-Ера. Мігранты з Афрыкі спрабуюць дабрацца да Канарскіх астравоў, а затым да Еўропы. Маршрут з Заходняй Афрыкі праз Атлантыку з'яўляецца адным з самых небяспечных.

Прэмʼер-міністр Іспаніі Педра Санчэс заявіў, што Еўропе патрэбен комплексны падыход да міграцыі, у тым ліку ўзмацненне памежнага кантролю ў супрацоўніцтве з уладамі Сенегала і Гамбіі. Іспанія ж павінна адкрыць легальныя міграцыйныя шляхі для тых, хто можа працаваць у сектарах, дзе не хапае кваліфікаванай рабочай сілы.

ав


	PAP/EPA/GELMERT FINOL PAP/EPA/GELMERT FINOL