У японскім заапарку дзякуючы штучнаму асемяненню ўпершыню ў свеце з’явілася на свет птушаня скалістага пінгвіна — віду, якому пагражае знікненне. Поспех эксперыменту пацвердзіў аналіз ДНК птушаняці.
Заапарк Adventure World, размешчаны ў прэфектуры Вакаяма на захадзе Японіі, паведаміў, што пінгвін вылупіўся з яйка 28 кастрычніка. Генетычныя даследаванні пацвердзілі, што птушаня з’явілася на свет у выніку штучнага асемянення.
Скалістыя пінгвіны — нелятаючыя марскія птушкі, якія вылучаюцца ярка-жоўтымі бровамі і характэрнымі чубкамі з пёраў на галаве. Сваёй назвай яны абавязаныя асабліваму спосабу перамяшчэння: замест таго, каб хадзіць, яны скачуць па скалах. Гэтыя птушкі насяляюць астравы ў паўднёвай частцы Атлантычнага і Індыйскага акіянаў.
Паводле звестак Міжнароднага саюза аховы прыроды, у свеце налічваецца каля 400 тысяч дарослых асобін скалістага пінгвіна. Від аднесены да катэгорыі тых, якім пагражае знікненне. Поспех японскіх спецыялістаў адкрывае новыя магчымасці для захавання папуляцыі гэтых птушак.
IAR/яс