Беларуская Служба

Кітай і ЗША аднаўляюць мытныя перамовы

06.09.2019 13:35
Урады Кітаю ды ЗША дамовіліся ўзнавіць гандлёвыя перамовы высокага ўзроўню на пачатку кастрычніка ў Вашынгтоне.
Кітайскі ўрад вядзе перамовыEPA/CLEMENS BILAN Dostawca: PAP/EPA


Пра гэта паведаміла Міністэрства гандлю Кітая.

Гаворка ідзе пра амерыканскія мыта на кітайскія тавары. Чарговы этап перамоў быў узгоднены ў ходзе тэлефоннай размовы віцэ-прэмʼера Кітая Лю Хе з гандлёвы прадстаўніком ЗША Робертам Лайтызаерам і міністрам фінансаў Стывенам Мнучынам.

Гэта будуць першыя перамовы на высокім узроўні пасля гандлёвай кітайска-амерыканскай сустрэчы пры канцы ліпеня. Фіяска тагачасных перамоў падштурхнула прэзідэнта Дональда Трампа ўвесці новыя пошліны на кітайскія тавары.

З нядзелі пачало дзейнічаць новае 15-адсоткавае мыта на кітайскія тавары на агульную суму 300 мільярдаў.

ПР/юл