Баевікі таксама павінны пачаць перамовы з афганскім урадам. Такую заяву зрабіла адміністрацыя прэзідэнта Афганістана Ашрафа Гані. У прыватнасці, у заяве сказана, што «сапраўдны мір наступіць, калі талібы пагодзяцца на спыненне агню».
Гэта рэакцыя на адмену прэзідэнтам ЗША мірных перамоваў з лідарамі талібаў. Непасрэднай прычынай стаў выбух у Кабуле, у выніку якога загінула 12 чалавек, у тым ліку амерыканскі салдат. Талібы прызналіся ў арганізацыі гэтага нападу.
Дональд Трамп напісаў у сацыяльных сетках, што калі талібы не ў стане трымацца пагаднення аб спыненні агню падчас перамоў, тады яны, верагодна, не кампетэнтныя весці перамовы пра важную дамову.
Амерыканскі лідар паведаміў, што меўся патаемна сустрэцца ў Кэмп-Дэйвід з прэзідэнтам Афганістана і лідарамі талібаў. Аднак ён адмяніў гэтыя перамовы пасля таго, як баевікі прызналіся да арганізацыі нападу ў Кабуле на мінулым тыдні.
ПР/юл